АСТРАВЕЦКІЯ ЛЕСАВОДЫ ПАВІНШАВАЛІ ДЗЯЦЕЙ З ВАРНЯНСКАГА ПРЫТУЛКУ З НАДЫХОДЗЯЧЫМ НОВЫМ ГОДАМ

Пераднавагодні час – пара цудаў і падарункаў. Пра гэта, а таксама пра тое, што рабіць дабро проста ведаюць у Астравецкім доследным лясгасе.
Напярэдадні калядных свят дырэктар лясгаса Рыгор Долгі з Дзедам Марозам і Снягуркай завітаў у сацыяльна-педагагічны цэнтр Астравецкага раёна – вядома, не з пустымі рукамі. Арганізатарамі гэтай сустрэчы быў прафсоюзны камітэт.
Да слова сказаць, віншаваць напярэдадні Новага года дзетак з варнянскага прытулку стала добрай традыцыяй для лясгаса.
Кожны з выхаванцаў атрымаў салодкі падарунак, зімовыя абутак і адзенне, а прытулак – будаўнічыя матэрыялы.
– Самае прыемнае – бачыць усмешкі дзяцей, – адзначыў дырэктар доследнага лясгаса Рыгор Долгі.
Усё ўдзельнікі атрымалі задавальненне ад сустрэчы, падарункаў і прыемных сюрпрызаў!
Па матэрыялах газеты "Астравецкая праўда"