Девять столетий наднеманского великана. История развития и становления Гродно
Добраўпарадкаванне ў версіі XIІ стагоддзя
“На крутых берагах горад Гродна стаіць, як сівы велікан праз стагоддзі глядзіць…” – напісаў у сваім напаўзабытым цяпер “Гродзенскім вальсе” наш паэт і кампазітар, ганаровы грамадзянін Гродна Аляксандр Шыдлоўскі. І насамрэч: дзевяцьсот гадоў – гэта вельмі і вельмі шмат. Калі перавесці ў чалавечыя жыцці, то гэта прыкладна сорак пакаленняў нашых продкаў! Можна сказаць, што закладалі Гродна нашыя бабулі і дзядулі, да якіх сорак разоў трэба дадаць “пра“.
Колькі гадоў гораду?
Гродна абавязаны сваім узнікненнем Нёману. У канцы ХІ ст. значна змяншаецца значэнне традыцыйнага шляху “з варагаў у грэкі” па Дняпру і Волзе. Пачынаецца пошук дадатковых гандлёвых шляхоў з поўначы Еўропы на поўдзень, які прыкладна ў той час і прыводзіць славян на берагі Нёмана.
Першай згадкай пра Гродна мы фактычна можам лічыць 1116 год, калі вялікі кіеўскі князь Уладзімір Манамах выдаў сваю дачку Агаф’ю замуж за князя Усеваладку (Усевалада). Пазнейшыя летапісы называюць яго Усеваладам Давыдавічам, але многія сучасныя даследчыкі мяркуюць, што першы гродзенскі князь быў сынам берасцейскага князя Яраслава, які памёр у затачэнні, і, адпаведна, малады Усевалад цалкам залежаў ад волі свайго цесця. Той і даў яму невялікую крэпасць Горадзен на далёкіх паўночна-заходніх рубяжах Русі.
Сталіца княства
Месца былых уплываў гандляроў і воінаў яцвягаў у ХІІ ст. і заняло Гро-дзенскае княства. Яно было невялікае і займала галоўным чынам землі сярэдняга Панёмання – Гродзенскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Мастоўскі, Зэльвенскі, магчыма, Слонімскі раёны, суседнія абшары сучаснай Польшчы.
Эканоміка княства не была багатай у плане развіцця мясцовай сельскай гаспадаркі. Напрыклад, амаль дзве траціны спажываемага гродзенцамі ў ХІІ – ХІІІ ст. мяса паходзіла ад дзікіх жывёлаў. Гэта значыць, нават жыхары княжацкага горада з большага карміліся з палявання. Аснову гаспадаркі відавочна складаў гандаль, у тым ліку і транзітны. Дзякуючы яму Гродна той пары быў даволі заможным горадам і меў шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з княствамі старажытнай Русі, але і з Мазовіяй і Літвой і нават зямлёй прусаў на берагах Балтыйскага мора.
Гродзенская архітэктурная школа
Сам Гродна ХІІ ст. – гэта не толькі цяперашняя Замкавая гара, а і месцы, дзе знаходзіцца Новы замак, манастыр Раства Багародзіцы, пажарная частка і нават драматычны тэатр.
На тых, хто падплываў да горада па Нёмане, Гродна павінен быў рабіць вялікае ўражанне найперш сваімі некалькімі мураванымі святынямі, драўлянымі і нават часткова мураванымі ўмацаваннямі, прыстанню для караблёў.
Апошнія гады першага перыяду
Дынастыя гродзенскіх князёў не была доўгай – Усевалад Гарадзенскі і Агаф’я мелі трох сыноў – Барыса, Глеба і Мсціслава, а таксама дзвюх дачок. Мсціслаў у 1180-х гадах яшчэ быў жывы і, магчыма, менавіта ён будаваў Каложскую царкву ў гонар нябесных апекуноў двух сваіх ужо памерлых братоў – Барыса і Глеба.
Верагодна, у пачатку ХІІІ ст. у Гродзенскага княства было яшчэ некалькі ўладароў, але імёны іх невядомыя.
Благоустройство в версии XIХ века
Образование Гродненской губернии в начале XIX века и присвоение Гродно статуса губернского города ознаменовало наступление новой эры для развития региона. Расскажем, как строился город на окраинах – проспекте Космонавтов, по улице Большой Троицкой и в занеманской части – когда был построен первый мост через Неман и по каким критериям Гродно был в лидерах.
Урбанизация XIX века
Отмена крепостного права в 1861 году привела к тому, что освобожденные крестьяне начали перемещаться в Гродно и занимать места на рынке труда. Все это привело к стремительному росту городского населения, численность которого увеличилась с 19 тысяч в 1859 году до 50 тысяч в 1891-м.
Озеленение – в приоритете
Принимая во внимание череду опустошительных пожаров, регулярно происходивших в городах, власти уделяли значительное внимание вопросам противопожарной безопасности. «Кровли домов преимущественно должны быть черепичными или крытыми железом, и не воспрещать около домов, хотя бы и в центе города садить деревья, преимущественно лиственные; которые много препятствуют распространению огня». Также законодательно запрещалась хаотичная застройка дворов и сооружение «холодных» деревянных строений.
Благоустройство в версии советского периода

ГПО «Азот»
Как Гродно вырос из послевоенных руин, стал городом молодежи и крупным индустриальным центром. Расскажем, чем занимались школьники на уроках физкультуры, когда в городе появились первые такси и бассейн.


