Шматдзетныя сем’і работнікаў Дзятлаўскага лясгаса высадзілі дрэўцы каля помніка землякам у вёсцы Ахонава

39

Напярэдадні Дня сям’і і да Года гістарычнай памяці прафсаюзны камітэт ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” арганізаваў акцыю “Пасадзі сваё дрэва” з удзелам шматдзетных сем’яў работнікаў.

На “новае месца жыхарства”, да помніка землякам у вёсцы Ахонава, “перабраліся” 10 туяў і 6 бярозак. Іх з дапамогай іншых калегаў па арганізацыі высадзілі сем’і Урбановічаў, Юргеляў, Конанавых, Мікульскіх.

За работу ўзяліся заўзята, асабліва цікава было самым маленькім – яны таксама стараліся чым-небудзь дапамагчы старэйшым. Даволі хутка кожнае з дрэўцаў заняло сваё пачэснае месца каля мемарыяла і цяпер будзе радаваць вяскоўцаў і гасцей сваёй сакавітай зелянінай.

Побач была ўстаноўлена адпаведная памятная шыльда, каля яе сем’і сфатаграфаваліся на памяць з дырэктарам лясгаса Сяргеем Дурко і яго намеснікам па ідэалагічнай рабоце Аляксеем Урбановічам.

Прыемным момантам мерапрыемства стала ўручэнне падарункаў. Напрыканцы ўдзельнікі акцыі падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Сям’я Урбановічаў:

– Атрымалі вялікае задавальненне ад удзелу, тым больш што акцыя прымеркавана да Дня сям’і. Сям’я – гэта любоў і ўзаемапавага. Вялікую карысць прыносіць сумеснае баўленне часу ў працэсе работы і адпачынку. Дзецям – Кірылу, Івану і Міцю – мерапрыемства таксама спадабалася. У падобных справах удзельнічаем не першы раз: летась па запрашэнні раённага камітэта ГА “БРСМ” высаджвалі сямейныя клёнікі па вуліцы Фогеля ў Дзятлаве. Прыемна, што разам можна адпачываць і рабіць добрую справу.

Сям’я Конанавых:

– Сёння мы не ўсім саставам (няма старэйшых дзяцей), але ў працоўным дэсанце ўдзельнічаюць Данік і Ульяна. Мы любім Дзень сям’і, яшчэ калі гадаваліся старэйшыя дзеці, мяне запрашалі на ўрачыстыя бацькоўскія сходы ў школу. Цяпер таксама акцыя прайшла дружна і весела, дзецям спадабалася.

Сям’я Юргеляў:

– Мы рады, што нас запрасілі і даверылі адказную справу – саджаць дрэвы. Усё спадабалася. Сяргей і Стас дома таксама дапамагаюць старэйшым, папрацаваць сям’ёй – выдатная традыцыя. На акцыю мы накіраваліся адразу пасля школьных заняткаў, знайшлі час на добрую справу. Увогуле,  дрэва – гэта сімвал сям’і, нездарма ж ёсць выраз “сямейнае дрэва”.

http://diatlovonews.by 

Наши контакты

Наш адрес

г. Гродно, ул. Советская, 4

+375 (152) 62-50-49

+375 (152) 62-50-47

grodnoles@mail.ru

Время работы

Пн-пт: 08.00 - 16.30

Сб-вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.