Жыццё і здароўе – у прыярытэце

160

Абласны семінар па пытаннях аховы працы, правядзення інструктажаў і штодзённага кантролю на рабочых месцах праходзіць на базе ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.

Удзел у сустрэчы прымаюць прадстаўнікі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання, абласнога аб’яднання прафсаюзаў, Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, старшыні прафсаюзных пярвічак, службы аховы працы лясгасаў і ААТ “Мастадрэў”.

На пачатку пасяджэння на важнасць і актуальнасць тэмы ўвагу прысутных скіраваў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Аляксандр Жук. Ён падкрэсліў, што кожны работнік мае права вяртацца дахаты жывым і здаровым, а таму варта ведаць і выконваць як тыя патрабаванні правілаў аховы працы, якія ляжаць у зоне адказнасці наймальніка, так і тыя, што залежаць ад саміх работнікаў.

Коратка з работай арганізацыі гасцей азнаёміў дырэктар ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Сяргей Дурко.

Больш падрабязна аб усіх мерапрыемствах, якія ладзяцца ў лясгасе і дапамагаюць паляпшаць бяспеку і ўмовы на розных участках арганізацыі, расказаў начальнік бюро па ахове працы Анатоль Францішчык.

З нарматыўна-прававымі актамі па ажыццяўленні прафсаюзамі грамадскага кантролю за заканадаўствам аб ахове працы, асновамі прафілактыкі вытворчага траўматызму ўдзельнікаў семінара азнаёміў галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Гаравенка. Спыніўся ён і на тыповых парушэннях аховы працы, якія прывялі да няшчасных выпадкаў, агучыў абставіны і прычыны трагедый.

“Канцэпцыю нулявога траўматызму”, якая паступова ўкараняецца ў арганізацыях і на прадпрыемствах нашай краіны, раскрыў галоўны тэхінспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Павел Лапкоўскі.

На актуальных пытаннях работы па ахове працы ў лясгасах Прынёмання спыніўся вядучы інжынер па ахове працы Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Мікалай Ругаль.

Далей пачалася практычная частка семінара, і яго ўдзельнікі спачатку пабывалі ў кабінеце аховы працы і бяспекі дарожнага руху лясгаса, а таксама санітарна-бытавых памяшканнях для работнікаў, а затым выехалі на дрэваапрацоўчы цэх аграгарадка Вензавец.

ИСТОЧНИК

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Наши контакты

Наш адрес

г. Гродно, ул. Советская, 4

+375 (152) 62-50-49

+375 (152) 62-50-47

Написать нам

grodnoles@mail.ru

Время работы

Пн-пт: 08.00 - 16.30

Сб-вс: выходной